?

Log in

No account? Create an account
Галоўная камсамолка РФ — пра пракрамлёўскія моладзевыя рухі і БРСМ (інтэрвію беларускай Свабoдзе) - Склерозник
November 3rd, 2018
08:35 pm

[Link]

Previous Entry Share Next Entry
Галоўная камсамолка РФ — пра пракрамлёўскія моладзевыя рухі і БРСМ (інтэрвію беларускай Свабoдзе)
------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------

Дарʼя Міціна —  расейскі палітык, першая сакратарка ЦК Расейскага камуністычнага саюзу моладзі (РКСМ), сакратарка па міжнародных сувязях ЦК Абʼяднанай камуністычнай партыі. Была дэпутаткай Дзярждумы Расеі ад КПРФ (1995-1999). У 2001-2004 гадах была начальніцай аддзелу міністэрства прамысловасьці, навукі і тэхналёгіяў РФ, у 2005-2007 гадах – начальніца аддзелу міністэрства адукацыі РФ. У траўні-жніўні 2014 году была прадстаўніцай ДНР у Маскве.



Скандал вакол відэароліку, на якім намесьніца дырэктара гімназіі прымушае школьнікаў уступаць у БРСМ, робіць актуальным пытаньне, а як з гэтым справы ў суседняй Расеі? Там таксама ёсьць прапрэзыдэнцкія моладзевыя рухі. У чым сытуацыі падобныя, у чым адрозныя?

З такім пытаньнем мы зьвярнуліся да Дар'і Міцінай, лідэра Расейскага камуністычнага саюзу моладзі (РКСМ) — самай буйной моладзевай камуністычнай арганізацыі РФ.

РКСМ зьяўляецца арганізацыяй выразнага ідэалягічнага накірунку, а таксама канкурэнтам пракрамлёўскіх моладзевых арганізацыяў, аднак нават з улікам гэтых чыньнікаў, а можа і дзякуючы ім, ацэнкі Дарʼі Міцінай уяўляюцца цікавымі.

— Якая частка расейскай моладзі ўваходзіць у пракрамлёўскія моладзевыя рухі? У Беларусі ў БРСМ, паводле зьвестак самога саюзу, ён мае каля 500 тысячаў чальцоў. Пры гэтым у краіне моладзі 14-30 гадоў два з паловай мільёны. Такім чынам адзін БРСМ уключае ў сябе 20% усёй беларускай моладзі. А як у Расеі?

— Дакладныя лічбы я не магу назваць. Гэта пытаньне да сацыёлягаў. Хаця яны звычайна базуюцца на тых лічбах, якія даюць самі арганізацыі. А гэта заўсёды трэба дзяліць на 10.

Але ў цэлым у нас крыху іншая сытуацыя, чым у Беларусі. Фармальна ў нас дэідэалягізаванае грамадзтва. Як у 1991 годзе адмовіліся ад паноўнай ідэалёгіі, так яе і няма, няма манаполіі на адну палітычную праграму ці плятформу.

Палітычныя партыі — дастаткова дэкаратыўныя арганізацыі, акрамя, можа быць, камуністаў. Адсотак удзелу моладзі ў грамадзкім жыцьці вельмі нізкі. Паводле афіцыйнай статыстыкі, 2,5% моладзі ахопленыя хоць якімі грамадзкімі рухамі, сюды ўваходзяць усе — і пракрамлёўскія арганізацыі, і антыкрамлёўскія, і апазыцыйныя.

Гэта і кепска, і добра. З аднаго боку, няма ніякага прымусу, зь іншага боку, моладзь нясьпелая, неадукаваная ў палітычным і сьветапоглядным сэнсе, вельмі інфантыльная, з малым вопытам сацыяльнай камунікацыі.

Любая арганізацыя, калі абстрагавацца ад ідэалягічных установак, гэта вопыт сацыяльнай камунікацыі.

— А можна больш падрабязна ўсё ж пра пракрамлёўскія арганізацыі?

— Іх актыўна фармавалі зьверху, гэта ня быў спантанны працэс зьнізу. У гэтым сэнсе вашая і нашая прэзыдэнцкая адміністрацыя мала чым адрозьніваюцца. Толькі ў вас фармавалі адзін БРСМ, а ў нас фармавалі шэраг арганізацыяў з адной мэтай. Гэта «Наши», «Идущие вместе», «Местные», імя ім — легіён. Актыўна гэтым займаўся намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзіслаў Суркоў і яго супрацоўнікі. Ён тады быў у Крамлі адказным за ўнутраную палітыку.

Гэтыя арганізацыі павінныя былі паказаць падтрымку ўлады, удзельнічаць у мерапрыемствах, якія маглі імітаваць гэтую грамадзкую падтрымку. Іх доўгі час гадавалі, вырошчвалі, фінансавалі ў велізарных абʼёмах. Гэта было і афіцыйна прапісана ў бюджэце, гэта былі і непразрыстыя грантавыя праграмы, якія зразумела хто выйграваў. Грошы ліліся ракой.

— І гэта працягваецца і цяпер?

— Не. Праз пэўны час стала зразумела, што не ў каня корм, што гэтыя арганізацыі сябе не апраўдалі, і існаваць яны могуць толькі пры ўмове гэтых інтэнсіўных грашовых уліваньняў. У той жа час апазыцыйныя моладзевыя арганізацыі, розныя камсамолы, існуюць на самафінансаваньні, без капейкі бюджэтных грошай. І яны прысутнічаюць у мэдыйным полі ня менш, чым гэтыя безаблічныя пракрамлёўскія «Нашы». І было некалькі пераломных момантаў, калі ўлада зразумела, што ўсе гэтыя ўліваньні былі неэфэктыўныя.

— І якія гэта былі моманты?

— Першы — гэта 2011-2012 гады, паласа грамадзкіх пратэстаў, Балотная плошча. Даволі вялікія апазыцыйныя масы былі на маскоўскіх вуліцах, а ўсе гэтыя моладзевыя пракрамлёўскія арганізацыі сядзелі па хатах і баяліся прамога кантакту з грамадзтвам. Яны тады, падчас вострага крызісу ўлады, сваю функцыю ня выканалі.

І другі пераломны момант — гэта 2014 год, калі Расея заняла пэўную пазыцыю ва ўкраінскім канфлікце. І тут тое самае. Калі краіна мела патрэбу ў пазытыўным піяры яе палітыкі ва Ўкраіне, моладзевыя пракрамлёўскія арганізацыі зноў сядзелі дома.

Добраахвотнікамі на вайну ехалі зусім іншыя людзі, «гуманітарку» для непрызнаных рэспублік зьбіралі зусім іншыя людзі. І пракрамлёўскія моладзевыя арганізацыі аказаліся зусім пустымі, надзьмутымі бурбалкамі.

Таму стаўленьне да іх стала значна больш халодным, прыйшла новая адміністрацыя прэзыдэнта. Гэта людзі цалкам пазбаўленыя ідэалягічных матывацый, гэта лібэральныя тэхнакраты-прагматыкі. Яны грошы лічаць і не распыляюць іх немаведама на што.

Гэта, з аднаго боку, добра, дарагая паказуха — гэта кепска. Зь іншага боку, нічога ўзамен цяперашняя адміністрацыя прапанаваць ня можа.

А ідэя дэпалітызацыі — надуманая. Ніводная краіна ня можа жыць без ідэалёгіі. Калі ў нас дэкляравана ў Канстытуцыі, што ідэалёгіі няма — гэта ня значыць, што яе насамрэч няма.

Яна ёсьць, гэта нэалібэральная ідэалёгія, людзі проста ня хочуць называць рэчы сваімі імёнамі.

— І ваш прагноз?

— Лёс гэтых моладзевых пракрамлёўскіх арганізацый будзе сумны. Пэўны час іх яшчэ будуць падтрымліваць, у нас вельмі моцная інэрцыя, ніколі ні ад чаго не адмаўляюцца адразу. Пакрысе яны сыйдуць на нішто. А зараз яны ў глыбокім крызісе — і фінансавым, і сьветапоглядным.

Людзі ня вельмі разумеюць, дзеля чаго гэтым займацца. Чальцы палітычна матываваных моладзевых арганізацый разумеюць, за што яны змагаюцца. А ў арганізацыі без ідэалягічнага стрыжня людзі самі ня йдуць. І як вашая настаўніца заваблівала ў БРСМ — вось такі ж прынцып быў і ў нас раней.

— А ў якой ступені ён быў раней? Прыгадваецца песьня Андрэя Макарэвіча «К нам в Холуево приезжает Путин», там быў радок «Всех школьников одели в форму «Наших». Так і было, так і дзейнічалі? Калі быў пік дзейнасьці гэтых арганізацыяў, наколькі шырока ўжываўся адміністрацыйны рэсурс, наколькі шырока моладзь у пракрамлёўскія арганізацыі проста заганялі?

— У нас, дзякаваць Богу, гэта ніколі не было шырока распаўсюджана. Гэта было ў выглядзе флуктуацыяў. І гэта ў грамадзтве заўсёды ўспрымалася нэгатыўна, пра гэта пісалі, гэтым абураліся. Масавага характару гэта ня мела.

У нас абвясьцілі дэпалітызацыю школаў, і ў школу не пускалі ні левых, ні правых агітатараў. І па гэтых арганізацыях «абязалаўкі» не было. Была спроба стварыць нешта кшталту піянэрскай арганізацыі з назвай «Школьнікі Расеі». Вельмі пышна ўсё гэта было абстаўлена, указ прэзыдэнта, грошы вылучылі, але неяк само сабой заглухла.

Ёсьць школы, дзе ёсьць піянэрскія арганізацыі, але гэта нізавая ініцыятыва, яны існуюць на самазабесьпячэньні, на свае грошы купляюць гальштукі.

Усё, што спараджае нашая дзяржава зьверху, усё мае дастаткова ўмоўную каштоўнасьць.

За школамі ў нас сочаць пільна, каб там не было «абязалаўкі». У дарослым жыцьці можа быць рознае, асабліва ў прыватным сэктары.

Ёсьць у нас такі варʼят-бізнэсовец у Падмаскоўі Васіль Бойка-Вялікі. Ён прымушае ўсіх сваіх супрацоўнікаў уступаць у нейкую праваслаўна-манархічную партыю. Ня хочаш уступаць — ідзі прэч, беспрацоўных шмат, на тваё месца чарга. Прыватны сэктар, і нічога ты зь ім ня зробіш. Так што перагібы дапускае ня толькі і нават ня столькі дзяржава.

— А як сьвяткавалі ў Расеі стогадовы юбілей ВЛКСМ? У Беларусі гэта адзначалася вельмі шырока, ладзіліся імпрэзы па навучальных установах, быў вялікі ўрачысты сход БРСМ з удзелам прэзыдэнта, дзе Аляксандар Лукашэнка казаў, што БРСМ — гэта спадкаемцы, прадаўжальнікі справы камсамолу. Пракрамлёўскія моладзевыя арганізацыі неяк асацыююць сябе з камсамолам, прэзэнтуюць сябе як яго спадкаемцы?

— Абсалютна ніяк! У гэтым і праблема. Калі б яны вывучалі гісторыю камсамолу, то было б добра. Але, на жаль, у гэтыя арганізацыі людзі ідуць зусім за іншым. Яны ідуць за «сацыяльнымі ліфтамі», ідуць праслаўляць начальства, прэзыдэнта, у гэтым іх шкодная роля.

Я, у прынцыпе, нічога ня маю супраць такіх арганізацыяў, як БРСМ. Хай яны існуюць нават пры падтрымцы зьверху, галоўнае — гэта ідэалягічны зьмест. Калі людзі ідуць туды ўслаўляць камсамольцаў 20-30-40 гадоў, гэта добра. Калі яны ідуць туды з карʼерысцкіх меркаваньняў — тады гэта кепска. Тады гэта проста гурба маладых карʼерыстаў.

БРСМ усё ж не такая арганізацыя. Я з БРСМ знаёмая даволі блізка, ён быў утвораны ў 1997 годзе. Мы, дэлегацыя РКСМ, былі адзінай замежнай дэлегацыяй на ўстаноўчым зьезьдзе БРСМ, калі яго ўзначальваў яшчэ Сева Янчэўскі.

— Як вы ацэньваеце сучасны БРСМ?

— БРСМ — такі ж, як і ўсё беларускае грамадзтва. Яго нельга аддзяляць. Як і ў нас. У нас крыху розныя грамадзтвы, таму і сытуацыя ў моладзевых арганізацыях розная.

На мой погляд, у БРСМ больш плюсаў, чым мінусаў. Мінусы тыя ж самыя, што былі ў савецкім камсамоле — залішняя забюракратызаванасьць, зафармалізаванасьць. А сама ідэя БРСМ — добрая, і пераемнасьць правільная.

У нас гэта ня так. У нас прэзыдэнт ніколі асабіста не вітаў камсамольскія юбілеі. Праўда, заўсёды дасылае прывітаньне праз функцыянэраў сваёй адміністрацыі. Ён ня можа гэтага не зрабіць. Ён чалавек не дурны. Ня думаю, што для яго камсамол — самакаштоўнасьць, але ён разумее, што ўся наша краіна выйшла з камсамолу. Таму адмахнуцца ад гэтага юбілею немагчыма.

І ўлада вымушаная даваць для сьвяткаваньня крамлёўскі Палац зьездаў. Але за грошы. Гэта ня так, што Пуцін даў Палац і сьвяткуйце. Арганізоўваў, аплочваў сьвяткаваньне аргкамітэт «Камсамол-100». У яго ўваходзяць і былыя сакратары ВЛКСМ, і некаторыя чыноўнікі, і камэрсанты сярэдняй рукі, і кіраўнікі існых камсамолаў, раней значную частку выдаткаў на гэтыя мерапрыемствы аплачваў Іосіф Кабзон.

https://www.svaboda.org/a/29580821.html

(20 comments | Leave a comment)

Comments
 
[User Picture]
From:tbv
Date:November 3rd, 2018 06:07 pm (UTC)
(Link)
О, йес!.. Приятно было почитать про тебя на ещё и незнакомом языке.
[User Picture]
From:sandblaster
Date:November 3rd, 2018 08:11 pm (UTC)
(Link)
Приятно посмотреть на вас без всех этих дурацких пончо.
У вас такой классный белорусский.
[User Picture]
From:kolobok1973
Date:November 3rd, 2018 08:14 pm (UTC)
(Link)
Не, без пoнчo нещитoвo:))

Медвежoнoк вoн тoже гoвoрит, чтo лучшая женская oдежда этo её oтсутствие:))))
[User Picture]
From:paksha
Date:November 3rd, 2018 09:00 pm (UTC)
(Link)
>Медвежoнoк вoн тoже гoвoрит, чтo лучшая женская oдежда этo её oтсутствие:))))
И он абсолютно прав.
[User Picture]
From:nick_55
Date:November 6th, 2018 06:34 pm (UTC)
(Link)
Скажи ув. СЗГ, что, например, в пятёрке по Приполярному Уралу, реализовать это его пожелание, мягко говоря, будет несколько затруднительно. Пусть извинит.)

Edited at 2018-11-06 06:35 pm (UTC)
[User Picture]
From:kolobok1973
Date:November 6th, 2018 06:36 pm (UTC)
(Link)
именнo пoэтoму ув. СЗГ предпoчитает другие ширoты!!!:)))
[User Picture]
From:nick_55
Date:November 6th, 2018 06:45 pm (UTC)
(Link)
Летом это в какой-то степени реализуемо, но очень быстро - комары свирепствуют. А на 2-м зубе Манараги никакая дама не пожелает предстать в чаемом ув. СЗГ виде - даже ради суперселфи:)
(Deleted comment)
[User Picture]
From:tanga_tan
Date:November 4th, 2018 05:31 am (UTC)
(Link)
Нет. Не может. Все равно любая мова для нас - издевательство над русским языком.
[User Picture]
From:uran2008
Date:November 4th, 2018 06:08 am (UTC)
(Link)
Я могу понять легко.
Но,всецело поддерживаю Вас, что "любая мова для нас-издевательство над русским языком",добавив только ,что любая мова это исковерканный русский язык,-иногда,почти,до неузнаваемости.
[User Picture]
From:dmitrdmitr
Date:November 4th, 2018 06:15 am (UTC)
(Link)
ЛЮБОЙ язык на достаточно большой территории его распространения, при наличии иноязычных соседей, начинает обрастать диалектами (которые со временем могут превратиться в самостоятельные языки) - ЛЮБОЙ. Так произошло и с украинским, и с белорусскими языками.

[User Picture]
From:uran2008
Date:November 4th, 2018 06:21 am (UTC)
(Link)
Я всё это знаю:
https://youtu.be/1mckKrSAXpg
https://youtu.be/WuVA4sE7S0k
У меня товарищ есть в Индии. Его мать знает санскрит. Я пишу письма на русском латинской транслитерацией. Она читает и понимает.:) Думает,что я тоже знаю санскрит.:)
[User Picture]
From:dmitrdmitr
Date:November 4th, 2018 06:11 am (UTC)
(Link)
Может, рагулина, может. Не судит всех по себе, если вы тупорылые дауны, то это не значит, что таковы как вы все остальные, или только те кого вы не любите.
И кстати, братья-славяне в отношении русских пишутся без кавычек, и потому что русские действительно братья украинцам, и потому что действительно славяне (вижу, ты ещё и этнографию прогуливал).

Кстати, недорагуль, сам-то чего на мове не пишешь? Выходит, русский язык у тебя родной, и ты даже не украинец, а так, просто - и не украинец и не русский, а вырусь...
Чмо без национальности.
[User Picture]
From:kolobok1973
Date:November 4th, 2018 11:25 am (UTC)
(Link)
чмo забаненo, уехалo oтдыхать в ЖЖ-Вальгаллу:)))
[User Picture]
From:uran2008
Date:November 4th, 2018 06:16 am (UTC)
(Link)
Нацюцюрнык, лучше расскажи нам про бомбардурувальныки.

Edited at 2018-11-04 06:16 am (UTC)
[User Picture]
From:kolobok_34
Date:November 4th, 2018 08:47 am (UTC)
(Link)

А вы-то осилили, proamericanin?

[User Picture]
From:szanya
Date:November 4th, 2018 07:39 am (UTC)
(Link)
Выходной ведь, все улыбаемся, укрмова, это есть самый прикольный язык в Европе, как не ценить его за это. УкрТоварищи, без обид..
[User Picture]
From:kolobok1973
Date:November 4th, 2018 11:26 am (UTC)
(Link)
тoка этo не укрoмoва, а так всё бы ничегo:)))
[User Picture]
From:kolobok_34
Date:November 4th, 2018 08:48 am (UTC)
(Link)

Давно такие тексты не осиливала))

[User Picture]
From:kolobok1973
Date:November 4th, 2018 11:26 am (UTC)
(Link)
прoще в гугл-перевoдчик загнать и не париться:))
[User Picture]
From:kolobok_34
Date:November 4th, 2018 11:35 am (UTC)
(Link)
Забавно, когда-то знала ... не то, чтобы хорошо, а просто неплохо, - а сейчас даже через пень колоду читаю))
My Website Powered by LiveJournal.com